Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі ў працэсе станаўлення індустрыяльнай цывілізацыі
Змест
1. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх правядзення на Беларусі
2. Шляхецкія паўстанні і іх уплыў на палітыку самаўладдзя ў беларускіх губернях
3. Ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух на Беларусі Выспяванне нацыянальнай ідэі ў светапоглядзе беларускіх народнікаў
4. Афармленне агульнарасійскіх і нацыянальных партый
5. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Пачатак парламентарызму
6. Беларускі нацыянальны рух і «Наша Ніва»
7. Аграрная рэформа Сталыпіна i яе ўплыў на гаспадарку Беларусi
8. Палiтычнае становiшча ў краіне і на Беларусі (1907-1914 гг.)
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх правядзення на Беларусі
Скасаванне прыгону з’яўлялася першым крокам Аляксандра IІ на шляху мадэрнiзацыi расiйскага грамадства па ўзору вядучых заходнееўрапейскiх краiн. Судовая рэформа, прынятая ў лiстападзе 1864 г., грунтавалася на прынцыпах усесаслоўнасці, незалежнасці суда ад адмiніcтрацыi, спаборнасці i галоснасці судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел грамадскасці праз інстытут прысяжных засядацеляў. Iнтарэсы абвiнавачваемых абаранялi прысяжныя павераныя. Усталёўвалася сicтэма судовых устаноў: мiравы суд, з’езд мiравых суддзяў, акруговыя суды, судовыя палаты. Вышэйшай інстанцыяй быў cенат, а яго члены прызначалiся царом.
На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi у 1872 г. Пры гэтым у суддзi не дапускалi католiкоў, а яўрэяў – нават у засядацелi. У 1883 г. была заснавана Вiленская судовая палата, якая разглядала справы жыхароў Вiленскай, Гродзенскай, Ковенскай i Мiнскай губ. Магілёўская губ. падпарадкавалася Кіеўскай, а Віцебская губ. – Пецярбургскай судовым палатам.
У 1864 г. для абрання земскіх органаў самакіравання былі сфарміраваны тры групы (курыі) выбаршчыкаў: прыватныя землеўладальнiкi, гарадскiя i сельскiя грамадствы з улікам маёмаснага цэнзу. Такiм чынам, падаўляючую перавагу ў іх набывалi дваране.
Па прычыне пражывання на Беларусі значнай колькасці яўрэяў і палякаў, апазіцыйна настроеных супраць царызму, ажыццяўленне земскай рэформы ў яе ўсходніх губернях было адтэрмінавана да 1911 г., а ў заходніх – нават да 1917 г.
Гарадская рэформа, распачатая ў 1870 г., мела на мэце перадаць справы гарадскога жыцця ў распараджэнне калегіяльнага органа – думы. У мэтах яе абрання ўсе падаткаплацельшчыкі фарміравалі тры курыі выбаршчыкаў, кожная з якой выбірала сваю трэць прадстаўнікоў (гласных) у думу. Выканаўчым органам яе з’яўлялася ўправа на чале з гарадскім галавою. Гарадская рэформа на Беларусі адбылася ў 1875 г. Улады рабілі ўсё магчымае, каб абмежаваць удзел яўрэяў у абранні і рабоце думы.
Паражэнне Расіі ў Крымскай вайне (1853-1856) паставіла ў парадак дня неабходнасць карэнных перамен у рускай арміі. Сама ваенная рэформа пачалася ў 1862 г., калі ў рэкруты сталі браць больш мужчын, але тэрмін іх службы быў скарочаны з 25 да 6 год у сухапутных войсках і да 7 – на флоце. Сэнс гэтых навацый заключаўся ў тым, што людзі пасля службы ішлі ў рэзерв (запас) і ў выпадку ваеннай неабходнасці маглі быць мабілізаванымі ў войска. Уся тэрыторыя падзялялася на 15 ваенных акруг, а рэгулярнае войска было скарочана да 742 тыс. ............