Станаўленне беларускай журналістыкi
ЗМЕСТ
1. Гiсторыя узнікнення перыядычных выданняў на Беларусі
2. Беларуская журналістыка на сучасным этапе
2.1 Беларуская журналістыка пачатку пераходнага перыяду (1985-1991 гг.)
2.2 Сродкі масавай інфармацыі Беларусі на сучасным этапе
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Гiсторыя ўзнікненне перыядычных выданняў на Беларусі
Асэнсаваць гісторыю ўзнікнення і развіцця беларускага друку можна толькі ў тым выпадку, калі ўсвядоміць, як яна ўзаемадзейнічае з эканамічнымі і палітычнымі падзеямі, што на працягу вякоў адбываліся на нашых абшарах, калі зразумець, якую ролю яна адыгрывала ў барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае адраджэнне народа.
Фармаванне беларускай народнасці праходзіла ў своеасаблівых умовах. Пра Вялікае Княства літоўскае, улічваючы вашу дасведчанасць, можна было б і памаўчаць, аднак скажам, што менавіта яно дало пачатак таму вядомаму менталітэту беларусаў, які мы маем цяпер. У прынцыпе, беларусы, пачынаючы з канца 16 ст. і аж да сённяшняга часу толькі і робяць, што выжываюць як народ. Глядзіце, да перадзелаў Рэчы Паспалітай у канцы 18 ст. актыўна праводзілася палітыка паланізацыі; з канца 18 ст. да... – палітыка русіфікацыі. Таму так марудна, цяжка і развівалася ў нас культура, літаратура, журналістыка. Непазбежным вынікам такой палітыкі пануючых уладаў было тое, што на тэрыторыі Беларусі да канца 60-х гадоў 19 ст. фактычна не існавала перыядычных выданняў (тым болей на мове карэннага насельніцтва), акрамя афіцыйных – “Газэты літэрацкей віленьскай” (“Віленская літаратурная газета”), заснаванай у 1760 г. Віленскай езуіцкай акадэміяй, што мела і яшчэ адну назву – “Кур’ер літэўскі” (“Літоўскі веснік”), і “Газэты гродзеньскай” (выходзіла з 1776 г., а ў 1792 пачала называцца “Вядомосьці Гродзеньскі”). Зразумела, што гэтыя газеты праводзілі на беларускіх землях палітыку адкрытай паланізацыі.
Газета “Літоўскі веснік” узнікала і знікала тройчы. Пад час першага свайго існавання (1760 – 1764) яна выдавалася ў Вільні на польскай мове і рэдактарамі яе былі Ф.Папроцкі (1760 – 1762) і А.Янушкевіч. Другое існаванне аказалася самым доўгім: з 1796 па 1840 гг. За гэты час газета змяніла некалькі адрасоў, шмат выдаўцоў і рэдактараў. Першапачатковае права на выданне “Літоўскага весніка” ў Гродне атрымаў ад Кацярыны ІІ Тадэуш Влодэк. У 1797 годзе ён перанёс сваё выданне ў Вільню. Выдавец лічыў газету выгадным сродкам атрымання даходаў (якія, дарэчы, і меў). Ён вельмі актыўна імкнуўся выслужыцца перад рускімі ўладамі і запаўняў старонкі “весніка” шматлікімі перадрукамі з афіцыйнай пецярбургскай прэсы. Зрэшты, газета стала толькі тады сапраўды цікавай і змястоўнай, і то на пэўны перыяд, калі была ў пачатку 19 ст. перададзена Т.Влодакам у арэнду Віленскаму універсітэту. З 1800 па1832 гг. яна рэдагавалася асяродкам віленскай прафесуры: Я.Ясінскім (1800 – 09), К.Даніловічам (1810 – 11), Э.Славацкім (1812 – 14), А.Марціноўскім (1817 – 40).
Прагрэсіўная ліберальная атмасфера, якая панавала ў гэты час у Віленскім універсітэце, аказвала свой уплыў на змест газеты, рабіла яго менш казённым. Але аафіцыйныя ўлады трымалі газету пад пільным наглядам, і рэдакцыі прыходзілася нялёгка.
У 1834 годзе стаўленік цара Віленскі генерал-губернатар князь Далгарукі дабіваецца “найвышэйшага дазволу”, і газета “Літоўскі веснік” з гэтага года становіцца афіцыйным органам Паўночна-Заходняга краю. ............