Змест
Уводзіны
Глава І. Асаблівасці жанру твора у. караткевіча
1.1 Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора
1.2 Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка рамана
Глава ІІ. Стылёвая адметнасць рамана “хрыстос прызямліўся ў гародні"
2.1 Характарыстыка вобразаў рамана
2.2 Адметнасці мовы твора
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны У сучаснай беларускай прозе раман Ул. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" займае асаблівае месца. Яго адметнасць вызначаецца не толькі навізной жыццёвага і гістарычнага матэрыялу, але і арыгінальнасцю вобразнага ўвасаблення падзей далёкага мінулага, уменнем пераасэнсаваць іх з пазіцый нашай сучаснасці, прыдаць фактам гістарычнай рэчаіснасці непаўторны нацыянальны каларыт, надзённасць гучання. У гэтых адносінах новы твор істотна пашырае ідэйную і маральную праблематыку прозы Ул. Караткевіча, адкрывае перад ім новыя перспектывы, новыя творчыя далягляды.
Раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" Ул. Караткевіча - твор глыбока нацыянальны, бо ў аснове яго ляжыць беларуская старажытная кніжнасць і народны фальклор, бо галоўныя грамадскія праблемы вырашаюцца з народнага пункту гледжання. Падзеі ў рамане адбываюцца ў сярэдзіне ХVІ стагоддзя. Перад пісьменнікам стаяла нялёгкая задача: мастацкімі сродкамі перадаць атмасферу ўжо далёкага нам часу. Характары ў рамане скрозь выдуманыя, канфлікты і іх развіццё - таксама, а разам з тым твор уражвае гістарычнай праўдзівасцю, дакладнасцю канкрэтных рэалій часу, аўтарскім разуменнем заканамернасцей грамадскага развіцця.
Калі звярнуцца да пытання распрацаванасці творчасці Уладзіміра Караткевіча ў крытычнай і метадалагічнай літаратуры, то варта назваць некаторых аўтараў. Так, творчаць Караткевіча наогул разглядалі наступныя літаратуразнаўцы: А. Верабей (“Жывая повязь часоў: Нарыс творчасці У. Караткевіча”); А. Сабалеўскі (“Тэатральнае спасціжэнне Караткевіча”); А. Мальдзіс (“Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча”); М. Жабінская (“Спадчына Караткевіча - крыніца агульнага гуманізму”); М. Абола (“Неугасимый свет доброй благородной души”) і многія іншыя.
Што да крытычнага асэнсавання твора “Хрыстос прызямліўся ў Гародні", то можна адзначыць наступных літаратуразнаўцаў і іх працы: Шынкарэнка В.К. (“Жанравыя асаблівасці рамана Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”); Чарнышова Л.В. (“Адлюстраванне народных і хрысціянскіх уяўленняў пра зямлю ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”); Сцяпанава А. (“Рысы еўрапейскага постмадэрнізму ў творах Уладзіміра Караткевіча (на матэрыяле рамана Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”); Салдаценка Н. (“На шляху да вобраза. Парцэляцыя як сінтаксічны сродак павышэння інфармацыйнасці тэксту - на матэрыяле рамана Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”); Прашковіч Л.І. (“Аб жанрава-стылістычных асаблівасцях рамана Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”); Лявонава Е.А. (“Алюзія на вобраз Хрыста ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”); Конан І. (“Нацыянальная гуманістычная ідэя ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”).
Твор Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" займае асаблівае месца ў сучаснай беларускай раманістыцы, вызначаецца шматлікімі жанравымі і стылёвымі адметнасцямі. ............